Скрын відэа АНТ

Скрын відэа АНТ

На класных гадзінах у сярэдніх школах школьнікаў прымушаюць глядзець прапагандысцкі фільм «Забойная пасылка» пра нібыта спробу тэракта на тэрыторыі Беларусі на 9 Мая.

Загад аб праглядзе прыйшоў зверху, настаўнікаў абавязваюць дасылаць фота ў знак пацвярджэння, расказалі «Нашай Ніве». 

Фільм быў зняты, імаверна, на замову Камітэта дзяржаўнай бяспекі, які заявіў, што на 9 Мая ў Мінску рыхтаваліся тэракты. АНТ паказала, каго затрымалі па гэтым абвінавачанні. Адметна, што ў фільме былі не толькі кадры з допыту моладзі, але і «мастацка-агітацыйны прадакшн» ад журфака.

Сцэнкі, у якіх граюць журфакаўцы, такія: нейкі прыяцель у перапісцы просіць студэнта забраць пасылку, той пагаджаецца; пасля маладых людзей збіраюць у зале журфака на прагляд прапагандысцкага фільма АНТ пра тое, як гэта можа быць небяспечна забіраць невядомыя пасылкі ад знаёмых з-за мяжы, і ён перадумвае.

Галоўную ролю выканаў 18-гадовы Ілья Міронаў. Хлопец з Мінска, вучыцца на 1-м курсе, спецыяльнасць «журналістыка (па напрамках)». Ён выпускнік Ліцэя БДУ. 

Фільм, як і іншая аналагічная прадукцыя, выкарыстоўваецца для нагнятання варожасці да палітычных праціўнікаў і апраўдання дыктатуры і масавых палітычных рэпрэсій у краіне. 

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя базавыя нормы законнасці і маралі. 

Чытайце таксама:

Чаму Маркаў не Салаўёў. Чым адрозніваецца беларуская і расійская прапаганда

«Раптам гэтыя людзі выйшлі на вуліцы пад сваімі сімваламі і папулярна ўсім патлумачылі». Марзалюк расказаў пра «амерыканізацыю» ябацек

«Перамога Расіі ў СВА — гэта і перамога Беларусі». Ідэолаг Лукашэнкі раскрыў яго сапраўдныя планы па Украіне

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16