Хельмут Бергер на фота справа. Фота: Alastair Grant / AP
Хельмут Бергер нарадзіўся ў Бад-Ішлі 29 мая 1944 года, правёў дзяцінства ў Зальцбургу і наведваў францысканскі каледж у Фельдкірху. Ва ўзросце 18 гадоў пераехаў у Лондан, каб навучацца акцёрскаму майстэрству. Каб аплаціць навучанне, падпрацоўваў афіцыянтам.
У 1964 годзе Бергер пазнаёміўся са славутым рэжысёрам Лукіна Вісконці, які пазней даў яму ролю ў эпізодзе «Спаленая вядзьмарка» фільма «Вядзьмаркі» (1967 год; фільм складаўся з пяці эпізодаў, знятых рознымі рэжысёрамі).
Але сусветную вядомасць Бергеру прынесла роля Марціна фон Эсенбека ў «Гібелі багоў» (1969). Гэта быў фільм пра пачаткі нацысцкай Нямеччыны.
У 1976 годзе памёр Лукіна Вісконці, што прывяло Бергера да глыбокай дэпрэсіі. У першую гадавіну смерці Бергер нават учыніў спробу самагубства.
У 1979-м ён зняўся ў серыяле «Фантамас» Хуана Луіса Бунюэля і Клода Шаброля.
Бергер шмат здымаўся ў 1980-я і 1990-я гады, у тым ліку на тэлебачанні, але, па словах крытыкаў, усе яго пазнейшыя працы саступалі па якасці ролям у фільмах Вісконці. У 1983—1984 гадах Бергер нават здымаўся ў адным сезоне папулярнай амерыканскай мыльнай оперы «Дынастыя».
Хельмут Бергер быў адкрытым бісэксуалам, яму прыпісваліся раманы са знакамітасцямі абодвух палоў. У 1998 годзе Бергер апублікаваў аўтабіяграфію «Ich» («Я»), большая частка якой прысвечана яго асабістаму жыццю.
Чытайце таксама:
Харысан Форд атрымаў «Залатую пальмавую галіну». Гэта было вялікай нечаканасцю для славутага акцёра
BlackBerry: кранальная драма-баёпік пра ўзлёт і падзенне мадэлі смартфона, папулярнай у 2000-я
Што паглядзець. «Сантэхнікі Белага дома» — палітычная сатыра на падставе рэальных падзей





