Паводле апытання сярод 1100 рэспандэнтаў, якое праводзілася з 3 да 12 мая, амаль 60% казахстанцаў нейтральна ставяцца да вайны ва Украіне, 12,8% падтрымліваюць Расію, а 21,1% — Украіну, піша Reuters.
У той жа час, колькасць людзей, якія лічаць, што Расія можа ўварвацца ў Казахстан, вырасла з 8,3% да 15%. Амаль траціна рэспандэнтаў заявіла, што іх успрыманне Расіі пагоршылася праз вайну ва Украіне, больш за палову заявілі, што яно не змянілася, і толькі 4,7% сказалі, што яно палепшылася.
У Казахстане жыве каля 3 мільёнаў этнічных рускіх, краіна мае самую доўгую ў свеце бесперапынную сухапутную мяжу з Расіяй.
Чытайце таксама:
Прэзідэнтка Малдовы: Калі Расія нападзе, я застануся ў краіне
ЕС пацвердзіў планы па санкцыях супраць трэціх дзяржаў, якія дапамагаюць Расіі з таварамі
Расія не будзе прадаваць Казахстану газ танней, чым Беларусі — «Газпрам»





