Фота з твітара BFMTV

Фота з твітара BFMTV

Правакацыйныя плакаты масава з'явіліся ў ноч з серады на чацвер на вуліцах горада Авіньён, што ў правінцыі Блакітны бераг.

Прынамсі частку размясцілі на рэкламных стэндах, падобна, без згоды кампаніі-ўладальніка.

Невядомыя скапіявалі для плакатаў малюнак пратэснага графіста Лекта, які ўпершыню з'явіўся як мурал на бетоннай сцяне, таксама ў Авіньёне. На ім аўтар дамаляваў Макрону вусы, якія надаюць яму падабенства з Гітлерам, выкарыстаўшы для гэтага лічбы 49.3 — па нумары канстытуцыйнай папраўкі, якую задзейнічалі Макрон і яго ўрад для адабрэння непапулярнай пенсійнай рэформы без галасавання ў парламенце.

Партрэт апраўлены надпісам «Не, дзякуй», а пад ім размешчаны надпіс больш дробным шрыфтам: «Грамадзянскае непадпарадкаванне становіцца святым абавязкам, калі дзяржава не мае рацыі або карумпаваная». Другога надпісу на арыгінальнай фрэсцы не было.

Чытайце таксама:

Макрон усё ж падпісаў непапулярны закон аб пенсійнай рэформе. Францыя пратэстуе

Сваяка Брыжыт Макрон збілі пасля прамовы прэзідэнта Францыі

Макрон таемна зняў дарагі гадзіннік падчас інтэрв'ю аб пенсійнай рэформе. Яго абвінавацілі ў крывадушнасці ВІДЭА

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6