21-гадоваму Джэку Тэйшэйру пагражае да 25 гадоў зняволення. Фота: сацыяльныя сеткі

21-гадоваму Джэку Тэйшэйру пагражае да 25 гадоў зняволення. Фота: сацыяльныя сеткі

Цяпер абвінаваўцы дамагаюцца таго, каб 21-гадовага тэхнічнага служачага вайсковай базы не выпускалі з-пад варты дадому чакаць суда. Апублікаваныя ў ноч на чацвер дакументы — гэта адзін з іх аргументаў на карысць таго, каб Тэйшэйра заставаўся пад вартай.

Пракуратура сцвярджае, што ў 2022 годзе Тэйшэйра двойчы атрымаў вымову за дзеянні, звязаныя з сакрэтнай інфармацыяй, што выклікалі непакой.

У верасні 2022 года начальства заўважыла, што Тэйшэйра рабіў запісы аб сакрэтных разведвальных даных і клаў гэтыя канспекты сабе ў кішэню. Пасля гэтага яму загадалі больш так не рабіць.

Але ў кастрычніку 2022 года ў дачыненні да Тэйшэйры з'явіўся новы службовы запіс. У ім гаворыцца, што ён «патэнцыйна ігнаруе распараджэнне аб спыненні і неаднаўленні дзеянняў, звязаных з глыбокім вывучэннем разведданых», атрыманае ім месяцам раней.

У гэтым запісе тлумачыцца, што Тэйшэйра задаваў «вельмі канкрэтныя пытанні» падчас нарады, пасля чаго яму загадалі засяродзіцца на сваёй працы, а не на тым, каб глыбока закопвацца ў разведвальную інфармацыю.

У трэцім запісе, датаваным лютым 2023 года, гаворыцца, што Тэйшэйра быў заўважаны за праглядам інфармацыі, «якая не была звязаная з яго асноўнымі абавязкамі і мела дачыненне да разведкі». Там таксама адзначана, што раней яго ўжо заклікалі спыніць падобную дзейнасць.

Пакуль застаецца незразумелым, чаму кіраўніцтва Тэйшэйры абмяжоўвалася толькі падобнымі папярэджаннямі, не зрабіўшы ніякіх канкрэтных крокаў па спыненні яго доступу да настолькі сур'ёзнай разведінфармацыі.

Суд у штаце Масачусэтс у бліжэйшыя дні павінен вырашыць, ці пакідаць Тэйшэйру за кратамі, пакуль ён чакае суда. Яго адвакаты просяць перадаць яго на гэты час пад нагляд бацькі, запэўніваючы, што ў абвінавачанага няма намераў бегчы ад правасуддзя.

Тэйшэйру абвінавачваюць у тым, што ён апублікаваў велізарныя масівы сакрэтных дакументаў у чаце на сацыяльнай платформе, папулярнай сярод геймераў.

Гэтую уцечку называюць найбуйнейшай як мінімум за дзесяцігоддзе.

У дакументах падрабязна апісваецца дапамога ЗША і НАТА Украіне, а таксама ацэнкі амерыканскай разведкі ў дачыненні да саюзнікаў, якія могуць абвастрыць адносіны з гэтымі краінамі.

Чытайце таксама:

Лётчык, якога абвінавачваюць ў публікацыі сакрэтных дакументаў Пентагона, меў далёкасяжныя планы

Першая ўцечка звестак Пентагона адбылася праз 48 гадзін пасля ўварвання ва Украіну

Смерць Пуціна, смерць Зяленскага, «удар па Крамлі». Разведка ЗША разглядае «неверагодныя» сцэнары вайны — злівы

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2