Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

У новай версіі ўкраінскія спецслужбы, якім Кадыраў насуперак усім расійскім законам нібыта, паводле ягонай ранейшай версіі, заплаціў за свайго скакуна 18 тысяч даляраў, засталіся, але гэтым разам ім тыя грошы не далі і панюхаць:

«У апошні момант перадачы скакуна на мяжы ўкраінскі бок альбо задумаў нешта па-за планам, альбо нешта не падзяліў паміж сабой. Пакуль прадстаўнікі спецслужбаў Украіны высвятлялі паміж сабой адносіны ў прысутнасці маіх людзей, апошнія проста забралі каня, не аддаючы грошы. І правільна зрабілі! Канакрады з эсбэушнікаў выдатныя, а вось перагаворшчыкі — ніякія». 

Зазу з'яўляецца 16-гадовым гнядым жарабцом, які знаходзіцца ва ўласнасці кіраўніка Чачні і таму быў замарожаны ў якасці яго актыву пасля ўвядзення санкцый у 2014 годзе. У сакавіку з'явілася навіна, што конь знік з адной з чэшскіх стайняў і, хутчэй за ўсё, быў скрадзены.

Чытайце таксама:

Кадыраў распавёў, чаму пастаянна кажа «дон»

Кадыраў адмовіўся сустракацца з чачэнцамі, што трапілі ў палон. І адправіў іх зноў на фронт

«Дзе вы былі, калі мы ваявалі за Ічкерыю?» Кадыраў нечакана абвінаваціў Захад у няўдачах чачэнскіх незалежнікаў

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1