Пуцін Джураеў у 2018 годзе. Фота: sobesednik.ru

Пуцін Джураеў у 2018 годзе. Фота: sobesednik.ru

«Бацькі да нас ужо паўторна звярнуліся. Пакуль мы іх пракансультавалі. Яны, скажам так, раскайваюцца ў тым, што яны гэта зрабілі. Яны хочуць вярнуць імя дзіцяці, якое яму далі пры нараджэнні», — распавяла чыноўніца.

Сям'я Джураевых — выхадцы з Таджыкістана, якія пераехалі ў Расію ў гады грамадзянскай вайны на радзіме на пачатку 1990-х, а пасля атрымалі расійскае грамадзянства.

У свой час бацькі вырашылі даць свайму паўтарагадоваму сыну Расулу новае імя — Пуцін. Зрабілі яны гэта па просьбе яго дзядулі — вялікага прыхільніка расійскага прэзідэнта.

Паддаліся ціску з боку старэйшага пакалення і іншыя прадстаўнікі гэтага роду. У студзені 2017 годзе ў Пуціна Джураева нарадзіўся стрыечны брат, якога назвалі Шайгу. Адносна магчымасці яго перайменавання ў ЗАГС пакуль што не звярталіся.

Чытайце таксама:

Пуцін перадаў РПЦ абраз Рублёва назаўжды, хоць прасілі толькі на два тыдні

Трамп адмовіўся называць Пуціна ваенным злачынцам

У Крычаў прывезлі васковыя фігуры Пуціна і Сталіна

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
29
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2