«Коўпіцы — гэта рэдкія госці. Калісьці ў XIX стагоддзі гнездаваліся ў тых краях, але потым зніклі. Дакладна вядома, што іх бачылі ў 1903, 1910, 2010 і 2017 гадах. І вось 12.05.2023», — расказала фатографка ў інстаграме.

Са слоў жанчыны, для здымка ёй спатрэбілася праехаць 705 кіламетраў, патраціць 14 гадзін часу, а каманда складалася з пяці чалавек.

Коўпіцы актыўныя ў змроку, радзей — днём. Харчуюцца яны воднымі беспазваночнымі жывёламі, земнаводнымі і дробнай рыбай. Асноўны арэал пасялення: цёплыя шыроты Еўразіі і Паўночнай Афрыкі.

Чытайце таксама:

Павярталіся з выраю вялікія арляцы. Але не ва ўсіх гэтых рэдкіх у нас птушак усё добра

Птушкі нярэдка сутыкаюцца з шыбамі, асабліва падчас міграцый. Як ім памагчы ўратавацца?

У Магілёве масава паміраюць чайкі. Што можа быць прычынай? Ёсць некалькі версій

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3