Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Па папярэдніх падліках, Эрдаган атрымаў 49,94% галасоў, Кылычдароглу — 44,3%. Але яшчэ не апрацавана 10% бюлетэняў.

Для перамогі ў першым туры аднаму з кандыдатаў трэба набраць больш за 50% галасоў. Гэта значыць, можа быць другі тур выбараў.

Іншыя два кандыдаты на пост прэзідэнта Турцыі набралі зусім нязначную колькасць галасоў. 

Рэджэп Таіп Эрдаган кіруе краінай фактычна з 2003 года, калі стаў прэм'ер-міністрам. Кемаль Кылычдароглу ўзначальвае Рэспубліканскую народную партыю, якую заснаваў бацька Турэцкай дзяржавы Кемаль Атацюрк, а зараз аб'яднаны Нацыянальны альянс. Паводле папярэдніх апытанняў, Эрдаган саступаў Кылычдароглу. З апошнім звязваюць надзеі на больш дэмакратычную будучыню. 

Выбары праходзяць праз тры месяцы пасля разбуральнага землятрусу, у Турцыі падчас яго загінула 50 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Выбары стагоддзя ў Турцыі: чаму за імі сочыць уся Еўропа

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
5