Рукі Аляксандра Лукашэнкі з бінтом, напэўна, ад кропельніцы. На парадзе ў Маскве 9 мая 2023 года. Скрыншот
Латушка ў сваім звароце кажа, што па звестках Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, у Лукашэнкі можа быць інфекцыйна-алергічны міякардыт.
Інфекцыйна-алергічны міякардыт — гэта запаленне сардэчнай мышцы, якое выклікаецца рознымі інфекцыямі (напрыклад, грыпам).
Апошні раз Аляксандр Лукашэнка з'яўляўся на публіцы 9 мая і меў хваравіты выгляд. На ўрачыстасцях у Мінску ён упершыню не выступіў з прамовай. Сёння на афіцыйных мерапрыемствах зноў на людзях не з'явіўся.
Сёння ў Дзярждуме пацвердзілі інфармацыю аб праблемах са здароўем у Лукашэнкі.





