Валеры Залужны. Скрыншот відэа

Валеры Залужны. Скрыншот відэа

«Наша перамога з'яўляецца адназначным вызваленнем усёй акупаванай тэрыторыі Украіны. Уся тэрыторыя павінна быць вызваленая. Але гэтага яшчэ мала. Украіна як дзяржава павінна зрабіць усё, каб усё, што адбылося і пачалося 24 лютага 2022 года, ніколі ў жыцці не паўтарылася.

Гэта павінна быць адбудаваная такая вайсковая інстытуцыя, якая ніколі, ну прынамсі столькі, колькі будуць хацець украінцы жыць у міры і спакоі, ніколі не дасць магчымасці расіянам паўтарыць усё.

Перамога гэта для нас — вызваленая тэрыторыя і магутныя звышсучасныя і, мабыць, вельмі буйныя ўзброеныя сілы, баяздольныя, якія не дадуць Расійскай Федэрацыі паўтарыць тое, што адбылося і тое, што адбываецца цяпер.

Вось і ёсць перамога. І сусветная гісторыя ведае дзяржавы, якія жывуць і заўсёды паказваюць сваімі паводзінамі тое, што «лепш не чапаць».

«Дзяржава Украіна павінна стаць менавіта такой», — рэзюмаваў генерал Залужны.

Чытайце таксама:

«Галіяф захістаўся». Залужны не прыехаў на пасяджэнне Вайсковага камітэта NATO з-за сітуацыі на фронце

Украінскі Манэргейм. Хто ён, генерал Залужны, і чаму яго тактыку цяпер вывучаюць ва ўсім свеце

Ва Украіне новы герой: 21-гадовы баец, які адбіў атаку вялікай групы расіян. Яго ўзнагародзіў сам Залужны

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1