Аляксей Задойка. Фота: часопіс Белгазпрамбанка

Аляксей Задойка. Фота: часопіс Белгазпрамбанка

Пасяджэнне стаяла ў раскладзе суда 12 мая.

Аляксей Задойка — палкоўнік у адстаўцы, быў першым намеснікам Віктара Бабарыкі ў Белгазпрамбанку. У банк прыйшоў з пасады начальніка фінансавай інспекцыі беларускай ваеннай акругі. 

У ліпені 2021-га Задойка разам з іншымі менеджарамі Белгазпрамбанка атрымаў прысуд па сфабрыкаванай лукашыстамі справе: нібыта атрымліваў хабары. 

Задойка быў адзіным чалавекам з топ-менеджараў Белгазпрамбанка, які падчас следства і працэсу знаходзіўся не ў СІЗА, а пад хатнім арыштам. 

Яго таксама прыгаварылі да самага лёгкага пакарання з усіх — 5 гадоў умоўна. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», гэта можа быць звязана са станам здароўя Задойкі. 

Вынік суда аб умоўна-датэрміновым вызваленні нам невядомы. 

Чытайце таксама:

Праз тры гады пасля выбараў у Беларусь рызыкнуў прыехаць прыяцель Бабарыкі і «назіральнік ад «Газпрама» Аляксандр Мяшкоў

Еўрапарламент заклікаў вызваліць Віктара Бабарыку

Былы палітвязень з наваполацкай калоніі расказаў, якога кампрамісу патрабавалі ад Бабарыкі

Поўны тэкст прамовы адвакаткі Наталлі Мацкевіч у судзе над Віктарам Бабарыкам. Яна патлумачыла сутнасць справы алегорыяй пра Карабаса

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
0