Урачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі пачнецца а 12-й гадзіне (адрас музея: вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе). 

Калекцыя музея пачыналася з дывана працы Язэпа Драздовіча. Яе пачынальнікам стаў Аляксандр Рак — галоўны захавальнік фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». А памяшканнем для новага музея стаў флігель-эрмітаж былога палаца Пшаздзецкіх.

19 мая да Міжнароднага дня музеяў і пачатку работы новага музея тут адбудзецца два мерапрыемствы. А 14-й гадзіне запланавана акцыя «Музей беларускай маляванкі. Плён і пожня ў сэрцах…». 

А ў 19:00 пачнецца акцыя «Музей Беларускай маляванкі / Discovery — стань першым!» у рамках міжнароднага праекта «Ноч музеяў».

Чытайце таксама:

«Нам займальна шукаць». У Заслаўі адкрываецца асобны музей «маляваных дываноў»

У Мінску надрукавалі «Біблію Скарыны». Кнізе — 500 гадоў!

У Пінску адкрылі цікавы музей яўрэйскай гісторыі

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0