Найвышэйшая інстанцыя ў асобе суддзі Мікалая Грынцэвіча не знайшла прычын, каб змяніць вырак, агучаны Мінскім гарадскім судом, піша БАЖ.

Адзін з дыстанцыйна пакараных, колішні карэспандэнт газеты «Прессбол», сузаснавальнік парталаў Tribuna.com і Sports.ru Дзмітрый Навоша аб прыпісанай яму «апеляцыі» даведаўся ад Беларускай асацыяцыі журналістаў. Кажа, што гэта лагічны працяг папярэдняга анекдота, калі partners in crime («крымінальныя партнёры») спрабавалі да суда звязацца з прызначанымі дзяржавай «адвакатамі», але тыя папросту хаваліся.

«Шчыра кажучы, упершыню чую пра апеляцыю, — здзіўляецца журналіст. — Прынамсі, я дакладна не падаваў ніякай заявы — зрэшты, як і не лічыў неабходным удзельнічаць у першым этапе так званага «суда». Бо відавочна, што гэта проста частка агульнага плана палітычных рэпрэсій, і ніякую праўду арганізатары «працэсу» ад пачатку вызначаць не збіраліся».

Нагадаем, у студзені суддзя Наталля Бугук завочна асудзіла Яніну Сазановіч, Дзмітрыя Навошу, Данііла Багдановіча, Валерыю Занямонскую і Вольгу Высоцкую да 12 гадоў калоніі кожнага. Менавіта такі прысуд запрашваў пракурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0