Фота: vedomosti.ru

Фота: vedomosti.ru

У выпадку адабрэння парламентам, дзе кіроўная Сацыялістычная партыя мае большасць, курэнне побач з такімі грамадскімі будынкамі, як школы, універсітэты, бальніцы або спартыўныя збудаванні, а таксама каля рэстаранаў, бараў і кавярняў будзе забаронена з 23 кастрычніка.

Рэстараны, бары і начныя клубы, дзе ёсць спецыяльныя месцы для курэння з адпаведнай ізаляцыяй, змогуць захаваць іх да 2030 года.

З 2025 года цыгарэты і іншыя тытунёвыя вырабы будуць прадаваць толькі ліцэнзаваныя тытунёвыя крамы і крамы ў аэрапортах, а гэта азначае, што гандлёвыя аўтаматы, бары, рэстараны і заправачныя станцыі больш не змогуць іх прапаноўваць.

У адпаведнасці з дырэктывай Еўрапейскага саюза Партугалія таксама змяняе заканадаўства, каб прыраўняць награваныя тытунёвыя вырабы да звычайнага тытуню. Продаж араматызаванага нагрэтага тытуню будзе забаронены.

Кіраўнік рэстараннай асацыяцыі Pro.var Даніэль Сера сказаў, што гэтыя меры пазбаўляюць крыніцы даходу малыя прадпрыемствы, якія часта маюць цяжкасці. Нацыянальная асацыяцыя рознічных гандляроў палівам, якія кіруюць аўтазаправачнымі станцыямі, назвала план несправядлівым і непрапарцыянальным.

Пачак цыгарэт у Партугаліі каштуе каля 5 еўра — гэта адна з самых нізкіх цэн у Заходняй Еўропе. Некаторыя сцвярджаюць, што ўрад павінен павысіць падатак на тытунёвыя вырабы, але ўлады лічаць, што гэта не ёсць прыярытэтам, бо цэны, якія перавышаюць пэўны ўзровень, будуць спрыяць кантрабандзе.

Па даных урада, каля двух трацін смерцяў сярод курцоў звязана з ужываннем тытуню, а курцы жывуць у сярэднім на 10 гадоў менш, чым тыя, хто не курыць. Паводле ацэнак, у 2019 годзе ў Партугаліі, насельніцтва якой складае каля 10 мільёнаў чалавек, праз тытунь памерла каля 13 500 чалавек.

Чытайце таксама:

Беларусы па колькасці выкураных цыгарэт — на трэцім месцы ў Еўропе

Тытунёвая кампанія BAT выплаціць у ЗША 635 мільёнаў даляраў за гандаль з Паўночнай Карэяй

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1