Згодна з карткай справы, раніцай 6 мая Панін у вагоне метро «трымаў у абедзвюх руках» кнігу Петэра Ноймана «Чорны марш. Успаміны афіцэра СС»» На вокладцы кнігі была фатаграфія нямецкага салдата ў касцы, на якой быў намаляваны сімвал СС.

Студэнта затрымалі на адной са станцый. Ноч ён правёў у пастарунку, а на наступны дзень яго прывезлі ў Басманны суд.

У судзе студэнт спрабаваў даказаць, што ідэалогій нацызму і фашызму не прытрымліваецца, а кнігу вывучаў «як гістарычную крыніцу». Тым не менш, суддзя прызнала Паніна вінаватым у здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на прапаганду або дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. Акрамя таго, суддзя пастанавіла знішчыць канфіскаваны асобнік кнігі.

Клас
0
Панылы сорам
20
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2