Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Так як тая тэрыторыя, на якой зафіксаваны пажар, фактычна не заселена, то латвійская памежная ахова мяркуе, што прычынай пажару маглі стаць нелегальныя мігранты з краін Азіі і Афрыкі, якія штодня масава спрабуюць трапіць у Латвію, але іх адпраўляюць назад у Беларусь.

Заўважыўшы ўзгаранне, латвійская памежная ахова выклікала дзяржаўную пажарна-выратавальную службу, якая з латвійскага боку забяспечыла аўтацыстэрну для тушэння пажару на выпадак, калі б полымя перакінулася ў Латвію.

«Ёсць высокая рызыка, што такія дзеянні могуць быць зробленыя і на нашым баку. Наўмысна ці не — гэта іншае пытанне», — падкрэсліў Рускуліс.

Паведамляецца, што сёлета латвійскімі памежнікамі папярэджана ўжо 2623 спробы незаконнага перасячэння мяжы, толькі 177 чалавек былі прапушчаныя ў Латвію з гуманітарных меркаванняў. Учора, 9 мая, спробаў парушэння беларуска-латвійскай дзяржаўнай мяжы было зафіксавана 35.

Чытайце таксама:

Латвійская чыгунка забараніла перавозіць грузы ў вагонах БЧ

Беларускія праваабаронцы дапамаглі выратаваць бежанцаў на мяжы з Латвіяй

У Латвіі забаранілі святкаванне 9 мая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4