Афіцыйная эмблема Польскага добраахвотніцкага корпуса (ПДК), якая сімвалізуе «Гусараў смерці» — польскі кавалерыйскі эскадрон, які абараняў Польшчу ад бальшавікоў у 1920 годзе. Фота: тэлеграм-канал Polski Korpus Ochotniczy

Ва Украіне афіцыйна ўступіў у ваенныя дзеянні Польскі добраахвотніцкі корпус (ПДК) — асобнае дыверсійна-выведвальнае спецпадраздзяленне, якое складаецца з ветэранаў Узброеных сіл Польшчы і іншых польскіх добраахвотнікаў, якія да гэтага ваявалі ў складзе іншых украінскіх фармаванняў.

Пра пачатак сваёй дзейнасці ПДК паведаміў 10 мая ў тэлеграм-канале.

У сваім паведамленні польскія добраахвотнікі распавялі пра першае паспяховае баявое заданне на арэхаўскім напрамку ў Запарожскай вобласці Украіны, падчас якога не панеслі ніякіх страт. 

«Аперацыя праводзілася сумесна з УСУ і байцамі Рускага добраахвотніцкага корпуса (РДК). Задача была выканана з гонарам і без страт. Гэта было наша першае заданне, і нашы хлопцы былі высока ацэнены камандаваннем», — расказалі польскія добраахвотнікі.

Байцы Польскага добраахвотніцкага корпуса на запарожскім напрамку. Фота: тэлеграм-канал Polski Korpus Ochotniczy

Байцы Польскага добраахвотніцкага корпуса на запарожскім напрамку. Фота: тэлеграм-канал Polski Korpus Ochotniczy

Таксама байцы ПДК дзейнічаюць і пад Бахмутам, пра што пакуль у корпусе вырашылі не раскрываць падрабязнасцяў. 

Нагадаем, што яшчэ ў лютым з'явілася інфармацыя аб планах стварэння асобнага польскага спецпадраздзялення ва Украіне, якое было б падобнае па сваім характары да беларускага палка Каліноўскага.

Колькі чалавек уступіла ў корпус, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Украінскі контрнаступ: як ён паўплывае на Беларусь і ці з’явіцца ў Лукашэнкі шанс праявіць самастойнасць?

Украіна пагружае Расію ў «туман вайны», украінцы вялікія майстры ў гэтым — Le Monde

ЗША дадуць Польшчы баявыя верталёты Apache

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?