Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Гэта адбываецца на фоне ўвядзення пашпартнага кантролю на мяжы для ўсіх грамадзян, якія прыбываюць у Беларусь з Расіі. Такі кантроль пачаўся 5 мая, хутка пасля серыі дыверсій на чыгуначных шляхах у Бранскай вобласці. 

Шматлікія СМІ паведамлялі пра ўзнікненне доўгіх чэргаў з аўтамашын на расійскім баку мяжы. Цяпер жа, магчыма, вырашана перакрыць альтэрнатыўныя шляхі пранікнення ў Беларусь з тэрыторыі Расіі.

Прасёлкавымі дарогамі на памежжы пераважна карыстаюцца мясцовыя жыхары, а таксама кантрабандысты.

Вечарам 9 мая стала з'яўляцца інфармацыя пра чэргі і з адваротнага боку мяжы. Так, «Фонтанка» піша пра чэргі з аўтамабіляў на 4—5 гадзін на трасе з Віцебска праз прапускны пункт «Лабок». «Стаю больш за 4 гадзіны — паведаміў выданню адзін з аўтамабілістаў — наперадзе бачная мяжа, белы знак, КПП і за ім 100 метраў прыкладна. Гэта значыць, мяркуючы па колькасці машын наперадзе, яшчэ паўтары-дзве гадзіны стаяць».

Чытайце таксама:

«Такое першы раз бачу». Кіроўцы скардзяцца на чэргі на мяжы пры выездзе з Беларусі ў Расію

На мяжы зноў пачалі ўзмоцнена надглядаць людзей. Прычым не толькі тых, у каго 23.34

КДБ заяўляе, што прадухіліў «адразу некалькі тэрактаў» у Беларусі напярэдадні 9 Мая

Клас
25
Панылы сорам
8
Ха-ха
52
Ого
9
Сумна
6
Абуральна
18