Zakhar Prilepin Захар Прилепин

Захар Прылепін. Фота: RusVesna.su

«Мне толькі што далі тэлефон. У СМІ некаторая блытаніна. Саша (ахоўнік Прылепіна. — НН) ехаў справа на пасажырскім крэсле. Я быў за стырном. Выбух адбыўся пад яго колам.

Я страціў прытомнасць хвіліны на тры, ачуняў і падпоўз да выбітага лабавога шкла. Вяскоўцы, якія падбеглі, дапамаглі мне выбрацца. У мяне зламаныя абедзве нагі (адзін пералом адкрыты) і яшчэ там нешта», — піша Прылепін у сваім тэлеграм-канале.

Ён пацвердзіў, што высадзіў дачку за 5 хвілін да выбуху.

А пасля падзякаваў Прыгожыну, Мядзведзеву, Захаравай, Сіманьян і іншым прапагандыстам і расійскім вайскоўцам, якія за яго хваляваліся.

Ён таксама напісаў, што ў сваёй вёсцы пачынаў будаваць малельню, а зараз назаве яе ў гонар свайго забітага ахоўніка.

Аўтамабіль расійскага прапагандыста быў узарваны 6 мая. Загінуў кіроўца Прылепіна. Сам прапагандыст быў паранены.

У падрыве падазраецца ўраджэнец Данецкай вобласці. На допыце ён заявіў, што дзейнічаў па заданні ўкраінскіх спецслужбаў.

Украіна дачынення да падрыву не пацвярджала, але СБУ выпусціла заяву, дзе выказала адабрэнне падрыву.

СК Расіі распачаў па гэтым эпізодзе крымінальную справу паводле артыкула «Тэракт».

Чытайце таксама: 

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

Затрымалі падазраванага ў падрыве машыны Прылепіна

«Я назваў Пуціна імператарам і называю яго так па гэты дзень». Што яшчэ гаварыў Захар Прылепін?

Клас
4
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7