Сяргей Суравікін. Фота: AP

Сяргей Суравікін. Фота: AP

Паводле яго заявы, ноччу вагнераўцы атрымалі баявое распараджэннне.

«Нам абяцаюць даць боепрыпасаў і ўзбраення столькі, колькі нам патрабуецца для працягу далейшых дзеянняў. Нам клянуцца, што на флангу будзе выстаўлена ўсё, каб нас не падрэзаў праціўнік. Нам кажуць пра тое, што мы можам дзейнічаць у Арцёмаўску так, як лічым патрэбным, і нам даюць Суравікіна як чалавека, які будзе прымаць усе рашэнні ў рамках баявых дзеянняў ПВК «Вагнер» ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам абароны», — заявіў Прыгожын.

Паводле Прыгожына, Суравікін — «адзіны чалавек з зоркаю генерала арміі, які ўмее ваяваць».

Сяргей Суравікін узначаліў групоўку войскаў у пачатку кастрычніка. Адразу пасля гэтага пачалася тактыка масіраваных ракетных абстрэлаў. У студзені камандуючым так званай Аб’яднанай групоўкай войскаў прызначаны начальнік Генштаба генерал арміі Валерый Герасімаў.

Чытайце таксама: 

Залужны даў ацэнку Суравікіну: Звычайны дзяржыморда

«Інтэрв’ю» камандуючага расійскім уварваннем ва Украіну генерала Сяргея Суравікіна ўяўляла сабой зачытванне адказаў з тэлесуфлёра

Каманда Навальнага выпусціла расследаванне «Як Суравікін зарабляе на вайне»

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13