Фота з сайта АБФФ

Фота з сайта АБФФ

Дасягнутая дамоўленасць з венгерскай федэрацыяй футбола аб правядзенні ў чэрвені двух хатніх адборачных матчаў зборнай Беларусі. Яны пройдуць у Будапешце на стадыёне «Ферэнц Сусы».

16 чэрвеня беларуская каманда згуляе з Венгрыяй, а 19 чэрвеня з Косава.

Пасля пачатку вайны ва Украіне, згодна з рашэннем УЕФА, хатнія матчы зборнай праходзяць на нейтральнай тэрыторыі і без допуску заўзятараў на трыбуны. 

Перад гэтым зборная Беларусі ў якасці хатняга стадыёна выкарыстоўвала стадыён у Нові-Садзе (Вайводзіна, Сербія).

Беларусы няўдала стартавалі ў адборачным турніры. Спачатку яны былі разгромленыя Швейцарыяй (0:5), а затым прайгралі Румыніі (1:2).

Чытайце таксама:

Ліянэля Месі адхілілі ад матчаў ПСЖ. Кіраўніцтва клуба абурылася ягонымі паводзінамі і не збіраецца працягваць кантракт

Лёсам «нядобранадзейных» футбалістаў, якіх не дапускаюць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, займаецца камісія па палітычных уцекачах — «Трыбуна»

АБФФ не ведае, што рабіць з «Шахцёрам». А прыняць рашэнне трэба цягам тыдня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1