Паца-Ваца быў героем і «вядучым» беларускай тэлевізійнай праграмы «Мульціклуб» на працягу 14 гадоў. Нядзельны эфір перадачы тады займаў трэцяе месца ў рэйтынгу праглядаў сярод дзіцячай аўдыторыі Беларусі пасля мультфільмаў Уолта Дыснея і праграмы «Ералаш».

Паводле легенды, іншаземны вандроўнік бадзяўся ў космасе, каб выратаваць сваю паміраючую ад нуды планету Альфа-Мега-Цэнтаўра. У выніку ён наткнуўся на Зямлю. Тут яго выпадкова ўбачыла маленькая дзяўчынка Наташа. Яна пазнаёміла Пацу-Вацу са светам мультыплікацыі, і тады зялёны вандроўнік стаў рэгулярна адпраўляць на сваю родную планету самыя цікавыя мультфільмы, нагадвае Blizko.by.

У калекцыйных гадзінніках на бакавой паверхні корпуса размешчаны касмічны алфавіт Пацы-Вацы, а на адваротным баку выгравіраваны партрэт персанажа ў асяроддзі зорак і планет.

Калекцыя лімітаваная: кожнай мадэлі гадзінніка па 150 штук.

Чытайце таксама:

Затрымалі фінансавага дырэктара Мінскага гадзіннікавага завода. Яго вінавацяць у данатах пацярпелым ад гвалту

«Луч» выпусціў калекцыю да Дня роднай мовы

Гадзіннікавы завод «Прамень» выпусціў навагоднюю калекцыю будзільнікаў з каляднай зоркай

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1