Валянцін Цішко. Фота: сацыяльныя сеткі

Валянцін Цішко. Фота: сацыяльныя сеткі

Ён падаўся ва Украіне на статус уцекача больш як паўгода таму, піша «Белсат», але статуса ўцекача не атрымаў. 

Сёння стала вядома, што Цішко вывезлі з Львова на мяжу з Польшчай.

Жыхар Маладзечна Валянцін Цішко працаваў журналістам, быў палітычным актывістам і актывістам ЛГБТ-руху, а таксама атрымаў духоўны сан у Грэцкай аўтакефальнай праваслаўнай царкве Амерыкі і Канады — малалікай некананічнай царкве.

Валянцін Цішко. Фота: сацыяльныя сеткі

Валянцін Цішко. Фота: сацыяльныя сеткі

У 2019 годзе ён балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і прэзентаваў сябе як першы адкрыты ЛГБТ-кандыдат. У адрозненне ад большасці апазіцыйных прэтэндэнтаў, Цішко тады зарэгістравалі ў якасці кандыдата.

Ва Украіне Цішко жыў з 2021 года.

«Я знаходжуся на самым захадзе Украіны — гэта горад Львоў, — расказваў ён радыё «Рацыя» 18 дзён таму. — На маё шчасце, я ў глыбокім тыле. Тут я ўжо два гады. У прынцыпе на сёння ўсё выглядае больш-менш цудоўна і нармальна. Цішыня, нас болей не бамбяць. Народ прывык ужо да паветраных трывог, да паліцыі ў горадзе, да вайскоўцаў. Таму зараз усё нармальна».

Украіна стала неахвотна даваць статус уцекача і дазволы на жыхарства грамадзянам Беларусі, пасля таго як наша краіна была выкарыстаная расійскімі войскамі для нападу на суседнюю дзяржаву.

Клас
6
Панылы сорам
14
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
15