Як паведамляе тэлеграм-канал Baza, увечары 27 красавіка на станцыі метро «Кутузаўская» спрацавала камера з сістэмай распазнання твараў — яна зафіксавала 36-гадовага Аляксея Каратаева, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку інтэрпала. Арганізацыя шукае расіяніна па запыце Швейцарыі, там яго падазраюць у махлярстве і злоўжыванні даверам. У выніку яго тут жа затрымала паліцыя, пасля чаго яго адправілі пад арышт.

Сам Каратаеў — сын генерала службы знешняй разведкі і фінансіст, які доўга час пражываў у Швейцарыі. Гэта ўжо другі яго арышт за апошнія гады. У 2017 годзе Каратаева абвінавацілі ў фінансавых махінацыях і незаконным падпісанні чэка на 18 мільёнаў еўра, прысудзіўшы да трох гадоў зняволення ў ААЭ. Аднак свой тэрмін фінансіст не адсядзеў — ужо праз паўгода ён заплаціў штраф у 2 тысячы еўра і вызваліўся.

Чытайце таксама:

«Зараз расійскіх салдат ужо не вязуць. Але сочаць за кожным». Медык з Гомельшчыны расказаў, як год таму ў беларускіх бальніцах ратавалі расійскіх вайскоўцаў

Што ўяўляе сабой імперыя «Новы зрок» і ў якой схеме іх абвінаваціў ДФР

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
20
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
2