Фота: Straż Miejska
25 красавіка паліцыянты ў Варшаве выявілі нецвярозага мужчыну, які спаў на тратуары. Пасля таго як ён прачнуўся, паведаміў, што павінен адбываць тэрмін у турме.
Мужчына аказаўся 58-гадовым грамадзянінам Беларусі. У размове з паліцыянтамі ён прызнаўся, што быў асуджаны польскім судом да аднаго года пазбаўлення волі, але не адбыў прызначанага пакарання.
Аказалася, што мужчына сапраўды знаходзіцца ў вышуку. Паліцыянты яго арыштавалі. Ён будзе адбываць тэрмін у турме.
8
45
15
13
2
5