Фота: pixabay

Фота: pixabay

Кампанія Google распавяла пра 38 небяспечных праграм, якія рэкамендуюцца да неадкладнага выдалення з Android-прылад. Справаздачу кампаніі 28 красавіка прывяло выданне The Mirror.

Усяго ў спісе 38 папулярных дадаткаў, якія таемна распаўсюджвалі ў прыладах карыстальнікаў рэкламнае шкоднаснае праграмнае забеспячэнне, што дазваляла зламыснікам атрымліваць вялізныя грошы. Яны ўжо заблакаваны ў краме Google Play.

«Усе гэтыя дадаткі з'яўляюцца клонамі папулярнай відэагульні Minecraft, якія былі запампаваны агулам больш за 35 мільёнаў разоў», — піша The Mirror са спасылкай на справаздачу Google.

Вось самыя папулярныя з іх (поўны спіс можна знайсці тут):

  1. Block Box Master Diamond — 10 мільёнаў спамповак.
  2. Craft Sword Mini Fun — 5 мільёнаў спамповак.
  3. Block Box Skyland Sword — 5 мільёнаў спамповак.
  4. Craft Monster Crazy Sword — 5 мільёнаў спамповак.
  5. Block Pro Forrest Diamond — 1 мільён спамповак.
  6. Block Game Skyland Forrest — 1 мільён спамповак.
  7. Block Rainbow Sword Dragon — 1 мільён спамповак.
  8. Craft Rainbow Mini Builder — 1 мільён спамповак.
  9. Block Forrest Tree Crazy — 1 мільён спамповак.

Нагадаем, што раней мы ўжо пісалі пра 12 іншых небяспечных праграм, якія таксама маюць дачыненне да мабільных гульняў. 

Чытайце таксама:

У Беларусі заблакавалі папулярную мабільную гульню

Google Pay памылкова разаслаў карыстальнікам грошы. Кампанія дазволіла пакінуць іх сабе

З'явіўся штучны інтэлект, які ўмомант узломвае паролі

Клас
15
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
5