Таўнхаус знаходзіцца ў Бараўлянах. Яго пабудавалі з сілікатных блокаў у два паверхі і плошчай у 155 «квадратаў». Пакрыццё даху — металадахоўка.

Па дакументах лічыцца, што гэта кватэра ў зблакаваным доме.

Трапіць у дом можна з двух бакоў. Адзін размяшчаецца побач з кацельняй-пральняй і гаражом, другі праходзіць праз крытую тэрасу і тамбур.

На першым паверсе, акрамя вышэйпералічаных памяшканняў, ёсць гасцёўня, кухня, сумешчаны санвузел з душавой і калідор, дзе знаходзіцца лесвіца на другі паверх.

Дом прадаецца з мэбляй і ўбудаванай бытавой тэхнікай: пасудамыйкай, пральнай і сушыльнай машынамі. Кухня зроблена з ясеню. Тут выкарыстоўвалася ручное пацінаванне, пастаўлена нямецкая фурнітура і ручкі ручной работы.

Што датычыць стылю, то ён больш нагадвае мікс скандынаўскага і англійскага стыляў. Тэкстыль і матэрыялы аздаблення — англійскіх, скандынаўскіх і французскіх вытворцаў.

Мэбля ў гасцёўні вырабленая з натуральнага дрэва. На падлозе ляжыць плітка, зроблена цёплая падлога. На вокнах стаяць шклопакеты.

На другім паверсе тры жылыя пакоі. Ацяпляецца дом газам, каналізацыя — мясцовая, вадаправод — цэнтральны.

Участак абгароджаны, але сам па сабе невялікі — 2,69 соткі. Там уладкавана месца пад барбекю.

Гэты дом каштуе 120 тысяч даляраў, метр па 775 даляраў.

Чытайце таксама:

На продаж у мінскай Грушаўцы выставілі вялікі катэдж — былое пасольства

«Суседства з заможнымі і культурнымі людзьмі». Якія катэджы з басейнам і лазняй прадаюцца ў ваколіцах Мінска

Мінчанка зрабіла класны рамонт у ЖК «Лазурыт». Але і грошай гэта каштавала нямала

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2