Цяпер у горадзе прапануюць 55 ізаляваных памяшканняў у арэнду, плаціць за якія прадпрымальніку не прыйдзецца. Але ёсць іншае важнае абавязацельства — стварэнне працоўных месцаў.

«У бязвыплатнае карыстанне можа быць аддадзена нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці Мінска, а таксама гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) належыць гораду», — расказала начальніца аддзела па выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці камітэта «Мінскгармаёмасць» Галіна Арціменя.

Звычайна такія аб'екты не выкарыстоўваюцца, і ў будучыні ў балансатрымальнікаў на іх таксама няма ніякіх планаў. Часцей за ўсё задарма ў арэнду прапануюць памяшканні ў падвалах, цокальных паверхах жылых дамоў. Выкарыстоўваць іх можна пад розныя мэты: галоўнае, каб не было парушэнняў санітарных і супрацьпажарных нормаў.

У той жа час, па інфармацыі Камітэта дзяржаўнай маёмасці Мінгарвыканкама, у 2018-2022 гадах было прынята толькі 24 рашэнні аб перадачы памяшкання ў арэнду задарма. Агульная плошча такіх аб'ектаў — амаль 3,3 тысячы квадратных метраў, за карыстанне імі створана 99 працоўных месцаў.

Спіс з даступнымі аб'ектамі штомесяц абнаўляецца на сайце Мінгарвыканкама і ў адзінай інфармацыйнай базе дзяржаўнай маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. Тут жа можна даведацца падрабязней пра стан такіх памяшканняў. Нярэдка ёсць іншыя ўмовы «ў нагрузку»: напрыклад, зрабіць рамонт, распрацаваць праект, устанавіць ахоўна-пажарную сігналізацыю, лічыльнікі. Усе работы праводзяцца за кошт сродкаў арандатара без наступнай кампенсацыі выдаткаў. 

Чытайце таксама:

Ці можна вывесці дачу ў індывідуальную жыллёвую забудову і як не памыліцца з выбарам лецішча

На продаж у мінскай Грушаўцы выставілі вялікі катэдж — былое пасольства

Урад вызначыў спіс паселішчаў і садовых таварыстваў, дзе нельга будзе купіць участак зямлі

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3