Фота: Gregory Freni / Mediacentrum Defensie

Фота: Gregory Freni / Mediacentrum Defensie

Ва Украіне асцерагаюцца, што востры недахоп боепрыпасаў для СПА дазволіць расійскім вайскоўцам аднавіць масіраваныя абстрэлы. У сваю чаргу на Захадзе лічаць, што без належнай супрацьпаветранай абароны даўно запланаваны ўкраінскі контрнаступ можа сарвацца, піша выданне.

Адзін з еўрапейскіх чыноўнікаў у гутарцы з Financial Times адзначыў, што ўкраінцы ўсё часцей падымаюць тэму СПА малой далёкасці. З ягоных слоў, калі УСУ выдаткуюць усе запасы ракет для супрацьпаветранай абароны, гэта адкрые прастору расійскай авіяцыі з некіравальнымі бомбамі, і ва Украіны будуць праблемы. «Выглядае змрочна», — дадаў ён.

Financial Times са спасылкай на дакументы з уцечкі амерыканскай разведкі і Пентагона паведамляе, што ў Кіева могуць скончыцца боепрыпасы для пяці крытычна важных сістэм СПА. Паводле лютаўскіх ацэнак ЗША, да 23 мая здольнасць Украіны абараняць ад абстрэлаў свае войскі на перадавой будзе «цалкам зніжаная», піша выданне.

Чытайце таксама:

Генеральны сакратар НАТА: Ядзерныя пагрозы Расіі нас не запалохаюць, падтрымка Украіны працягнецца

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1