Брэнд @bsmrtna. Стваральніца — вядомая фотамастачка з Беларусі Караліна Палякова. Гэта менавіта яна прыдумала цішоткі і байкі з надпісам «Бессмертен». Гэты надпіс на адным з будынкаў на плошчы Перамогі ведае любы мінчук. Цяпер Караліна вырашыла беларусізаваць гэты надпіс.

Як бачна, зараз футболкі будуць з фірмовым «візуальным кодам камунікацыі для асоб, звязаных з Беларуссю (не Белоруссией)».

«Прачытала навіны пра стан беларускай лацінкі, а дакладна на дзяржузроўні адмовіліся ад яе ў размове паміж горадам і жыхарамі, — піша Караліна. — Рыхтуюся прэзентаваць футболкі праз два-тры тыдні, але дзень такі, што не буду хаваць. Ёсць опцыя «nieśmiarotny», «nieśmiarotnaja» і «nieśmiarotna».

Кошт цішотак пакуль невядомы, але, напрыклад, світшоты з падобным прынтам можна набыць у краме фотамастачкі за 35—40 еўра.

Брэнд @znivien2020. «Пасля навін аб тым, што на радзіме не будуць выкарыстоўваць лацінку, мы вырашылі даць магчымасць вам выбіраць, на якой мове будзе прынт — на беларускай кірыліцы ці на беларускай лацінцы», — пішуць дызайнеры. І прапануюць варыянты:

  • Мой родны кут — Moj rodny kut,
  • Беларус Беларусу Беларус — Bielarus Bielarusu Bielarus,
  • Кахай, не ваюй ­­— Kachaj, nie vajuj,
  • Чырвоны прастакутнік на белым фоне — Čyrvony prastakutnik na bielym fonie.

Цана ­­— 80 польскіх злотых плюс дастаўка.

Чытайце таксама:

«Атрымліваю каля 4600$». Гэты мінчук ужо некалькі месяцаў не працуе, але працягвае атрымліваць зарплату

Касметычка мастачкі: шмат класнай беларускай касметыкі — і догляднай, і дэкаратыўнай

Клас
52
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
6