Фота: «Мінск-Навіны»

Фота: «Мінск-Навіны»

У найбліжэйшыя гады ў Мінску плануюць капітальна адрамантаваць шэсць маставых збудаванняў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

У 2023 годзе будуць абноўленыя два пуцеправоды: паміж вул. Чкалава і вул. Маскоўскай і на вул. Клары Цэткін у раёне 4-й бальніцы.

У больш аддаленай перспектыве — капрамонт трох пуцеправодаў на вул. Даўгабродскай у раёне Мінскага завода шасцерняў, над вул. Ванеева і над праспектам Партызанскім, а таксама маставога збудавання на вул. Ваўпшасава над чыгункай.

Цяпер у сталіцы рэканструююць масты на 25-м км вонкавага кальца МКАД і паміж вул. Запарожскай і Радыяльнай. Завяршаюцца работы і на двух аб'ектах, якія адкрылі для руху яшчэ восенню мінулага года, — пуцеправодах на праспекце Жукава над вул. Чыгуначнай і паблізу станцыі Мінск-Сартавальны.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0