Аляксей Ільінчык

Аляксей Ільінчык

Доўгі час было невядома, у чым канкрэтна абвінавачваюць гамельчука. Канчаткова яму прад’яўленыя абвінавачанні ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт 130 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Пра затрыманне Ільінчыка стала вядома 18 жніўня 2022 года пасля таго, як праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што Аляксея затрымалі з-за «творчай дзейнасці ў інтэрнэце».

Яго змясцілі ў СІЗА, аднак з-за перанесенага перад гэтым інсульту Аляксею прыйшлося правесці ў бальніцы некалькі месяцаў, паколькі рэабілітацыя пасля хваробы была праблемнай, і правы бок цела быў паралізаваны. Як паведамляла «Гомельская Вясна», Аляксея доўгі час утрымлівалі ў санчастцы, дзе для яго не прымалі медпрэпараты. Адміністрацыя СІЗА тлумачыла гэта тым, што, нібыта, усе неабходныя прэпараты для яго лячэння ёсць і дапамога яму аказваецца.

Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для Ільінчыка тры гады пазбаўлення волі.

Суд прыгаварыў барда да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
12