Аляксей Маскалёў і яго дачка, якую забралі ў яго і адправілі ў інтэрнат, пасля таго як яна намалявала антываенны малюнак

Аляксей Маскалёў і яго дачка, якую забралі ў яго і адправілі ў інтэрнат, пасля таго як яна намалявала антываенны малюнак

Адвакат Маскалёва Дзмітрый Захватаў напісаў, што сувязі з падабаронным у яго цяпер няма. Ягоны тэлефон не адказвае, пацвердзіць затрыманне ён не можа, але «па ўскосных звестках усё так і ёсць».

SOTA паведаміла, што Маскалёва, як мяркуецца, затрымалі з-за таго, што ён уключыў свой мабільны тэлефон у мінскай кватэры, дзе хаваўся ад пераследу.

Жыхар горада Яфрэмаў у Тульскай вобласці Аляксей Маскалёў быў асуджаны ў Расіі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму за антываенныя каментарыі ў «Аднакласніках». 

Падчас разгляду справы мужчына знаходзіўся пад хатнім арыштам, але ў дзень вынясення прысуду стала вядома, што ён збег.

Крымінальны пераслед Маскалёва пачаўся пасля таго, як яго дачка Маша намалявала ў школе на ўроку антываенны малюнак. Машу забралі ў прытулак. Камісія па справах непаўналетніх патрабуе, каб яе бацьку, які выхоўвае яе адзін, пазбавілі бацькоўскіх правоў. Разгляд гэтага пытання ў судзе прызначаны на 6 красавіка.

Чытайце таксама:

Бацьку расійскай школьніцы, якая намалявала антываенны малюнак, асудзілі да двух гадоў калоніі

«Ты ж сам загадаў вызваліць Украіну ад фашыстаў і нацыстаў». У Расіі чалавека будуць судзіць за палітычны анекдот

У Расіі хочуць забараніць СМІ пісаць пра турэмнае мінулае «вагнераўцаў»

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
12
Абуральна
68