Замежнага грамадзяніна будуць судзіць за зрыванне чатырох дзяржаўных сцягоў у Барысаўскім раёне
Уначы 20 сакавіка, як сцвярджае следства, малады чалавек сарваў чатыры чырвона-зялёныя сцягі ў аграгарадку Лошніца Барысаўскага раёна. Ён нібыта пашкодзіў палотнішчы і разламаў дрэўкі, піша «Вясна».
Фота ілюстрацыйнае
Пасля затрымання хлопца сілавікі высветлілі, што ён грамадзянін замежнай дзяржавы, які мае дазвол на жыхарства Рэспублікі Беларусь. Следчым ён сказаў, што напярэдадні пасварыўся з бацькамі, пасля чаго сваю злосць вырашыў спагнаць на сцягах.
Гэтыя дзеянні кваліфікаваныя па арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў), чалавека ўтрымліваюць пад вартай.
Чытайце таксама:
«Сарвалі з будынка ў Мінску афіцыйны сцяг і парвалі палотнішча»: новы палітычны суд
На мяжы з Польшчай затрымалі кіроўцаў міжнароднага аўтобуса
За ўдзел у пратэстах у Мінску затрымалі доктарку і яе мужа
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ