Сына палітыка асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.1 (дробнае хуліганства), паведаміў «Нашай Ніве» Анатоль Лябедзька. У пратаколе — стандартныя фармулёўкі. Напісалі, што ён нібыта прыйшоў а 8-й гадзіне вечара да будынка Кастрычніцкага РУУС, размахваў рукамі, лаяўся і чапляўся да міліцыянтаў.

Мужчыну далі 15 сутак. Суддзёй была Алена Жывіца.

Анатоль Лябедзька мяркуе, што на сына быў ціск і ён можа працягвацца і пасля гэтых 15 сутак.

Лябедзька: Я ніколі так не хацеў апынуцца на Акрэсціна, як гэтай ноччу

Затрымалі сына Анатоля Лябедзькі

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10