Скрыншот сюжэта «Салаўёў Live»

Скрыншот сюжэта «Салаўёў Live»

У відэа, пра якое размова, вядучы ўключыў фрагмент прамовы Лукашэнкі за 2 ліпеня 2022 года, дзе той абураўся сцверджанням, што «Пуцін пешкі ходзіць па Беларусі і ўсё вырашае». У зале тады сабралі людзей з розных рэгіёнаў краіны. Выпуск Карнавухава мог бы прайсці незаўважна, калі б не адна дэталь — расійскі вядучы ў жывым эфіры пачаў рабіць скрыншот гледачоў у зале, а менавіта маладой дзяўчыны ў блакітнай сукенцы. Экран яго планшэта быў выведзены ў эфір, таму гэта пабачылі ўсе.

Тая дзяўчына з залы — 21-гадовая Настасся Кузняцова, студэнтка юрфака Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Настасся Кузняцова. Фота: яе старонка «Укантакце»

Настасся Кузняцова. Фота: яе старонка «Укантакце»

Яна актыўная ўдзельніца розных мерапрыемстваў, якія арганізуюць Выканкам СНД ці Моладзевы парламент.

У акаўнце дзяўчыны ёсць і фота ў кашулі з нацыянальным арнаментам.

«Жрыца культа прыгажосці», — стаіць у апісанні яе старонкі ў інстаграме. Там жа пазначана, што яна «дзяржслужачая».

«Здавалася, што такая сітуацыя можа адбыцца з кім заўгодна, але дакладна не са мной», — пажартавала сама дзяўчына ў сторыз у інстаграм наконт нечаканай папулярнасці.

«А як заўсміхаўся ў канцы, ну сок», — пракаментавала яна рэакцыю вядучага салаўёўскай перадачы.

Тое выступленне Лукашэнкі напярэдадні дзяржаўнага Дня незалежнасці яна апісала як «на найвышэйшым узроўні».

Клас
12
Панылы сорам
298
Ха-ха
50
Ого
2
Сумна
9
Абуральна
19