У 2021-м колькасць жыхароў краіны зменшылася на 94,1 тыс. чалавек, а ў 2020-м — на 60,6 тыс. Такім чынам, за тры гады Беларусь страціла больш за 200 тысяч жыхароў.

Гарадское насельніцтва па стане на 1 студзеня 2023 года склала 7,212 млн чалавек. Яно зменшылася на 19,69 тыс. Сельскае насельніцтва скарацілася на 35,2 тыс. чалавек і склала менш за 2 млн — 1 988 212 чалавек.

Насельніцтва Мінска на 1 студзеня склала 1 995 471 чалавек. За год яно зменшылася на 1082 чалавекі.

У абласцях насельніцтва складала на 1 студзеня:

  • у Брэсцкай — 1 315 405 чалавек,
  • у Віцебскай — 1 091 948 чалавек,
  • у Гомельскай — 1 347 469 чалавек,
  • у Гродзенскай — 998 600 чалавек,
  • у Магілёўскай — 989 702 чалавекі,
  • у Мінскай — 1 462 021 чалавек.

Упершыню за часы незалежнасці насельніцтва Гродзенскай і Магілёўскай абласцей упала ніжэй за планку мільёна чалавек.

Цяжка сказаць, ці можна давяраць гэтай статыстыцы, з улікам таго што раней улады Беларусі сістэматычна фальсіфікавалі выбарчую і медыцынскую статыстыку. Магчыма, рэальнае скарачэнне насельніцтва за 2020—2022 гады нават большае за абвешчаныя 210 тысяч.

Чытайце таксама:

Мінск бяднее, а рэгіёны — не. Чаму так адбываецца?

Белстат: На тысячу беларусаў прыпадае 1163 беларусак

Белстат: Доля расходаў на харчаванне ў беларусаў складае амаль 40%

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
22
Абуральна
5