Дзіця атрымала цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і знаходзілася ў рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх, яго стан ацэньваўся як цяжкі. Хлопчыку зрабілі аперацыю. Але выратаваць яго не ўдалося.

Следчыя паведамілі, што адказнай за тэхнічны стан спартыўнай пляцоўкі з'яўлялася 24-гадовая намесніца дырэктара КУП «Жыллёва-эксплуатацыйны ўчастак №1 Першамайскага раёна г. Мінска». 

«Пагарджаючы сваімі службовымі абавязкамі і выяўляючы крайнюю бесклапотнасць, абвінавачаная «заплюшчыла вочы» на заяўкі ад жыхароў раёна аб замацаванні варот. Непрынятыя меры да агароджы і прадухілення эксплуатацыі няспраўнага абсталявання супрацоўнікам жыллёвай арганізацыі прывялі да гібелі 12-гадовага хлопчыка».

Дзеянні жанчыны СК кваліфікаваў па ч. 2 арт. 428 (службовая халатнасць, якая прывяла па неасцярожнасці да смерці чалавека) Крымінальнага кодэкса. 

Да яе прымененая мера стрымання ў выглядзе асабістага паручальніцтва. 

Клас
3
Панылы сорам
31
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
15
Абуральна
12