Дырэктара школы ў штаце Фларыда вымусілі сысці з пасады пасля таго, як адзін з бацькоў паскардзіўся на тое, што шасцікласнікам на ўроку паказвалі выяву Давіда, піша Бі-бі-сі.

Вучні таксама разглядалі знакамітыя карціны «Стварэнне Адама» Мікеланджэла і «Нараджэнне Венеры» Батычэлі, на якіх выяўленыя аголеныя целы.

Адзін з бацькоў назваў гэтыя працы парнаграфіяй. Яшчэ двое заявілі, што падобны матэрыял школа павінна была ўзгадняць з бацькамі да ўрока.

У шостых класах амерыканскіх школ вучацца дзеці ва ўзросце 11-12 гадоў.

Статуя Давіда — адзін з самых вядомых твораў мастацтва Сярэднявечча. Давід — біблейскі персанаж, які перамог волата Галіяфа.

Даведаўшыся аб гэтай сітуацыі, дырэктарка Галерэі Акадэміі прыгожых мастацтваў Фларэнцыі, дзе выстаўленая статуя Давіда, звярнулася да школы з запрашэннем наведаць музей.

Паводле яе слоў, дырэктар школы заслугоўвае заахвочвання, а не пакарання.

«Выкладаць эпоху Рэнесансу, не паказваючы Давіда — бясспрэчны сімвал мастацтва і культуры гэтай гістарычнай эпохі, — у гэтым не было б ніякага сэнсу», — лічыць Сесіль Холберг, якая ўзначальвае галерэю.

Холберг распавяла, што была здзіўленая, калі пачула, што мармуровую статую Давіда XVI стагоддзя дзесьці назвалі парнаграфіяй. На яе думку, гэта не толькі неразуменне Бібліі, але і неразуменне самой заходняй культуры.

«Трэба падзяляць галізну і парнаграфію. Нічога парнаграфічнага або агрэсіўнага ў Давідзе няма. Ён юнак, пастух, у якога, як апісваецца ў Бібліі, не было годнага адзення, але які хацеў абараніць свой народ тымі сродкамі, якія ён меў», — падкрэслівае Холберг.

Мэр Фларэнцыі Дарыа Нардэла таксама запрасіў у горад настаўніка школы класічнай адукацыі горада Талахасі ў Фларыдзе, чый урок выклікаў такі скандал.

«Мяне завуць Джардані Ёванавіч, я дзіця Украіны». Украінскі кінапракат замахнуўся амаль на святое

«Пабыўшы ў пячоры Алі-Бабы, я вынес толькі тое, што змясцілася ў маіх далонях». Выйшла кніга пра беларускія фатаграфіі

«Рашэнне было абсалютна імпульсіўным». Лявон Вольскі расказаў, як разбіў на канцэрце гітару

Клас
7
Панылы сорам
11
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0