Атака «Шахедаў» ажыццяўлялася з паўночнага і паўднёва-ўсходняга напрамку.
Асноўнай цэллю быў Кіеў і вобласць. Ахвяр і пацярпелых няма.
Генштаб кажа пра высокую ракетную пагрозу.






Усяго праціўнік ужыў 13 дронаў — камікадзэ «Шахед-136/131», адзін разведвальны БПЛА «Гранат-4» і дзве КАБ, паведамілі ва Узброеных сілах Украіны.