Feta & beetroot salad

Салата з бурака і сыру фета. Фота: scrambledchefs.com

Вам спатрэбіцца:

  • 200 г маладога лісця шпінату,
  • 500 г варанага бурака,
  • 2 пачкі па 200 г сыру фета, раскрышанага,
  • пучок лісця мяты, парванага,
  • пучок зялёнай цыбулі, дробна нарэзанай,
  • 2 доўгія чырвоныя перцы чылі, ачышчаныя ад насення і дробна нарэзаныя,
  • 5 сталовых лыжак рапсавага алею,
  • 5 ст. л. мёду,
  • 5 ст. л. лімоннага соку,
  • 1 ст. л. дыжонскай гарчыцы.

Як гатаваць:

1. Выкладзіце лісце шпінату на вялікую талерку. Нарэжце бурак кавалачкамі і выкладзіце на шпінат. Пасыпце сырам, мятай, зялёнай цыбуляй і перцам чылі.

2. Для запраўкі: змяшайце алей, мёд, лімонны сок і гарчыцу ў шкляным слоіку з накрыўкай. Добра патрасіце, каб усё перамяшалася. Паліце салату запраўкай і злёгку змяшайце.

Смачна есці!

Яшчэ рэцэпты:

Рэцэпт на выхадныя: новы падыход да звыклай грэчаскай салаты

Рэцэпт на выхадныя. Кекс з бурака — незвычайна і нечакана смачна

Рэцэпт на выхадныя. Салата з вэнджанай курыцай і агурком — высокабялковая страва са святочным водарам

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1