Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах

Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах

«Мы прынялі да ведама занепакоенасць, выказаную спецыяльнымі дакладчыкамі ААН адносна недыскрымінацыі выключна па нацыянальнасці спартоўцаў. Мы шкадуем, што МАК выкарыстаў гэтыя асцярогі як нагоду радыкальна змяніць сваю папярэднюю аргументаваную пазіцыю аб рэкамендацыі не дапускаць расійскіх і беларускіх спартоўцаў і афіцыйных асоб да ўдзелу ў міжнародных спартыўных мерапрыемствах», — пішуць прадстаўнікі пяці краін.

«Мы хочам падкрэсліць, што не нацыянальнасць спартоўцаў вызначае іх ролю, а тое, што іх спансуюць/падтрымліваюць іх урады ці кампаніі, якія падтрымліваюць крамлёўскі рэжым, які працягвае сваю агрэсіўную вайну супраць Украіны, ці нават тое, што яны непасрэдна расійскія вайскоўцы, — падкрэсліваюць аўтары звароту.

— Мы глыбока перакананыя, што цяпер не час разглядаць пытанне аб вяртанні расійскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпійскія гульні ў любой якасці.

Нягледзячы на тое, што МАК яшчэ не прыняў ніякіх канчатковых рашэнняў, мы настойліва заклікаем яго перагледзець свае планы і вярнуцца да першапачатковай, праверанай пазіцыі, якую падтрымлівае міжнародная супольнасць».

У той жа час прэзідэнт МАК Томас Бах сёння заявіў, што, маўляў, Алімпійскія гульні «не могуць быць арбітрамі ў глабальных палітычных спрэчках». Таксама ён дадаў, што Алімпійскія гульні павінны трымацца як мага далей ад палітыкі, таму што, маўляў, у адваротным выпадку яны страцяць сваю аб'яднальную сілу.

Раней МАК апублікаваў заяву, у якой заклікаў дазволіць асобным расійскім і беларускім спартсменам, якія не падтрымліваюць вайну ва Украіне, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

Чытайце таксама:

Кіраўнік МАК зноў выступіў за допуск атлетаў з Беларусі і Расіі

«Абставіны не дазваляюць прыняць іншае рашэнне». Германія адмовілася прымаць спаборніцтвы з-за допуску да іх расіянак і беларусак

Лукашэнка хоча, каб беларускіх алімпійцаў дапусцілі пад нейтральным сцягам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0