На канале «Настоящее Время. Док» выйшаў дакументальны фільм «Усё цудоўна. Я сплю». Яго аўтары звязаліся з людзьмі, якія ў 2020 годзе звярталіся ў міліцыю са скаргамі на пратэстоўцаў, і паразмаўлялі з імі аб мінулых падзеях і цяперашнім становішчы ў Беларусі і свеце.

Прыводзім найбольш адметныя размовы.

«Яны паводзілі сябе ціха, мірна»

— Вы ў 2020 годзе, 26 верасня пакідалі заяўку ў міліцыю аб тым, што ў вас у двары паставілі стол з бел-чырвона-белым абрусам і раздавалі прадукты харчавання каля 40 чалавек. Ці прыязджала міліцыя? — пытаецца журналіст.

— Я не званіў.

— Гэта значыць, што у вас зусім не было ніякіх акцый?

— А, былі, хадзілі. А што?

— (Жанчына далучаецца да размовы) А, гэта ў нас у двары стол паставілі і чай пілі. Памятаеш, мы званілі.

— А, чай пілі. Ну яны ўключылі музыку. Дзяцей сабралі. Нешта давалі. Пячэнне, здаецца, цукеркі.

— Яны паводзілі сябе як?

— Мірна, ціха.

— А чаму тады вы ў міліцыю званілі?

— Жонка, здаецца, званіла. Музыка была. Перашкаджала музыка.

«Міліцыя ніколі не працуе жорстка»

— Што вы можаце сказаць, як міліцыя працавала? Карэктна ці не? Можа, занадта жорстка дзесьці? Ці занадта мягка?

— Міліцыя ніколі не працуе жорстка. Яны заўсёды размаўляюць, прынамсі. Але іншы раз не паспяваюць.

— А як дзейнічаюць, калі не паспяваюць пагаварыць?

— Я з імі [пратэстоўцамі] размаўляю. Падыхожу з палкай сваёй і пачынаю з імі размаўляць. У іх мат-перамат. Я гавару: «Яшчэ адно слова — і гэтай палкай будзе па вушах». Распісвалі прыпынкі, распівалі дамы. Я гэтай фарбы столькі набралася. Я ў пяць гадзін ранку ўстаю для таго, каб пэндзлем ці шчоткай ці з пульверызатара, з балончыка зафарбаваць, зачысціць іхнія «правапісанні»…

Ну цяпер зусім яны [пратэстоўцы] зніклі. Цяпер у нас абстаноўка лепшая. Акрамя алкаголікаў.

— А цэны як?

— Цэны выраслі, інфляцыя. У нас яшчэ ў Беларусі Бог жыве. Паглядзіце, што ў Еўропе дзеецца. Людзі галадаюць, людзі без хлеба. Тым больш гэтыя санкцыі наклалі. Раней жа Беларусь пастаўляла прадукты ўсюды па краінах. А цяпер паперакрывала Амерыка гэта ўсё.

— Думаеце, у Амерыкі ёсць нейкі план па ўмяшанні ў жыццё Беларусі?

— Зразумела. Ім трэба справакаваць, каб была вайна.

— Вы думаеце, што тады [ў 2020 годзе] атрымалася прадухіліць вайну?

— Так, так, так.

— А цяпер не думаеце, што можа пачацца новая вайна?

— Усё магчыма. Нават па тэлебачанні (я заўсёды ўключаю «Весці») навіны гляджу, што можа і быць заваруха.

— Вы якія навіны гледзіце, расійскія ці беларускія?

— Расійскія. Я ўсе гляджу.

Што рабіць з палітычнымі вязнямі?

— Без паняцця. Няхай што хочуць, тое і робяць. Мяне гэта пытанне зусім не цікавіць. І ў мяне будзе балець галова, што нехта хадзіў, махаў нейкімі сцягамі, букецікамі? Я буду за іх хвалявацца? Мне ўвогуле ўсё роўна.

«Непрыемна сустракаць гэтых людзей, якія супраць улады»

— Вы ў 2020 годзе 18 верасня пакідалі заяўку ў міліцыю аб тым, што на пряцягу трох дзён у вас на дзіцячай пляцоўцы збіралася група людзей, спявалі песні супраць улады, раздавалі сцяжкі, улёткі з тэкстамі песень. Можаце ўдакладніць, у выніку міліцыя разабралася?

— Я не ведаю, мне ніхто не званіў.

— А вы іх з той пары бачылі?

— Некаторых сустракаю.

— І як яны цяпер сябе паводзяць? У вас з імі няма ніякай напружанасці падчас камунікацыі?

— Па-першае, яны ж не ведаюць, хто званіў і як званіў. Ну як. Хаджу міма. Знаю, што былі на мітынгу. І ў нашым доме ёсць людзі, якія наведвалі гэтыя мітынгі. Ну, цяпер, здаецца, супакоіліся. Усё ціха, падаецца. Але ўсё роўна непрыемна сустракаць гэтых людзей, якія супраць улады.

— А калі раптам давядзецца, то вы яшчэ раз пазвоніце?

— Ну калі я ўбачу што-небудзь падобнае, то, зразумела, пазваню.

«Жонка задаволеная, што я яе выправіў»

— Вы ў 2020 годзе пакідалі заяўку ў міліцыю, што ваша жонка ўдзельнічае ў несанкцыянаваных мітынгах. Міліцыя адпрацавала заяўку?

— Так. Адпрацавала.

— Вы цяпер жывяце з жонкаю? Усё ў парадку?

— Так, усё ў парадку. Яна адзін раз схадзіла. Яна не актывістка. Яе выцягнула сяброўка.

— На вас яна не ў крыўдзе?

— Не. Яна, наадварот, задаволеная, што яе выправіў. І потым на выбарах яна была назіральнікам. І ганаровую грамату з подпісам Лукашэнкі ёй далі. Не хацелася б, каб жонка была касячная. Я сам касячны. У мяне штрафаў шмат, адміністратывак.

— А як вы лічыце, у той час міліцыя нармальна вырашыла сітуацыю? Цяпер у краіне добра?

— Я думаю, што нармальна. … Міліцыя заўсёды сябе карэктна паводзіць.

Калі чэсна, мне гэтыя перамены нейкія на хрэн не патрэбныя. Мне хочацца стабільнасці і спакойнага заробку. Чэсна скажу, пад запіс размовы. Напрыклад, я не за Расію ў вайне з Украінай.

Можа, прыедзеце, мяне арыштуеце? Гэта да таго, каб не думалі, што ў мяне ўсё добра, усё задавальняе. Мяне задавальняе работа, стабільнасць, зарплата. Але я не хачу, каб чужыя людзі прыходзілі ў наш дом. Я лічу правільным, што ўкраінцы ваююць за сваю зямлю.

«Яны дома выказваліся. А мне нават і дома не падабаецца. Думай пра сябе»

— Ваш муж у 2020 годзе пакідаў заяўку аб тым, што яго сын у п'яным выглядзе прывёў у дом незнаёмых людзей. Яны паводзілі сябе неадэкватна. Выкрыквалі лозунгі супраць дзейнай улады. Ці задаволілі заяўку?

— Усё абышлося. Участковы правёў гутарку. На першы раз каб зразумелі.

Яны раскаяліся. Цяпер яны ў адзін голас гавораць: «За прэзідэнта. За бацьку». Ой, цуды.

Вядаеце, галоўнае, каб дайшло. А то некаторым і пад старасць не даходзіць і так паміраюць.

— А калі б сына пасадзілі? Што б вы рабілі?

— Я так і не думала. Яны ж проста дома выказваліся, не выходзілі, не пратэставалі. Не выходзілі на плошчу. Не клалі ніякіх шыпоў. Яны выказваліся дома. А мне нават і дома не падабаецца. Думай сам сабе. Пішы дзённік.

«Я усіх шкоднікаў Аляксандра Рыгоравіча забіла б, гэта дакладна»

— Хто супраць Лукашэнкі ідзе, гэта бандыты. Дакладна ведаю. Я за Лукашэнку.

— А чаму, калі не сакрэт, так любіце, што пагражалі забіваць людзей?

— Ну я, зразумела, усіх шкоднікаў Аляксандра Рыгоравіча забіла б, гэта дакладна. Вось, бачыш, колькі ворагаў цяпер паўстала супраць праваслаўя.

— Праваслаўе вучыць нас — «не забі». Гэта ж смяротны грэх.

— Не трэба мне казак.

Чытайце яшчэ:

«Нарэшце гэтага вырадка ўзялі». У чат-рулетцы з'явіўся яшчэ адзін стукач, па чыіх наводках затрымліваюць людзей

Клас
11
Панылы сорам
74
Ха-ха
9
Ого
13
Сумна
10
Абуральна
51