Ігар Кізім, пасол Украіны ў Беларусі

Ігар Кізім, пасол Украіны ў Беларусі

«Для тых, хто хоць крыху разбіраецца ў пытаннях ядзернай бяспекі, відавочна, што рашэнне Пуціна размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі зусім не будзе спрыяць узмацненню рэгіянальнай бяспекі і захаванню суверэнітэту Беларусі. Акрамя таго, гэта прама супярэчыць палажэнням Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Прычым гэта парушэнне як з боку Расіі, так і Беларусі», — звяртае ўвагу Кізім.

Ён таксама прадказвае, што зараз беларускія пралукашэнкаўскія эксперты і аналітыкі, а таксама чыноўнікі будуць пераконваць беларускае грамадства ў тым, што ядзерная зброя будзе спрыяць міру і згодзе. 

«Але, напэўна, у гэтым кантэксце ім трэба было б успомніць і пра наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зразумела, навошта гэта трэба цяпер крамлёўскаму рэжыму, але навошта гэта беларусам?» — задаецца пытаннем Ігар Кізім.

Раней стала вядома, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія паказвалі б на тое, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю.

Чытайце таксама:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
11