З 15 сакавіка было асуджана не менш за 166 беларусаў паводле палітычных артыкулаў — гэта без уліку Мінска. Так, рэйды сілавікоў адбываліся ў Пінску, Мёрах, Оршы, Сянне, Глыбокім, Мазыры, Брэсце, Івацэвічах, Лепелі, Полацку, Наваполацку, Гомелі і іншых гарадах.

«Гомельскай вясне» сталі вядомымі пастановы па часцы 2 артыкула 19.11 КаАП Беларусі ў Мазыры. Суды адбыліся 21 і 24 сакавіка 2023 года. 

Атрымалі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту затрыманыя:

Чаранкоў Фёдар — 15 сутак,

Дзеравенька Аляксандр — 7 сутак,

Назаранка Павел — 5 сутак,

Кажан Аляксандра — 5 сутак,

Іваноў Дзмітрый — 5 сутак,

Пышнік Мікалай — 5 сутак,

Грамовіч Уладзіслаў — невядома.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
20