Павел Лібер. Скрын відэа
У вялікай гутарцы ТОК мы размаўляем з Паўлам пра будучыню ПВТ і чысткі ў ІТ, як кашмараць за данаты, як працуе сістэма сачэння за беларусамі, пра магчымае блакаванне сацсетак і ютуба ў Беларусі і далучэнне да расійскага інтэрнэту. Гаворым пра ролю ў падзеях 2020-га Мікіты Мікада, Яраслава Ліхачэўскага і Максіма Баграцова. У размове Лібер тлумачыць, чаму лічыць, што Лукашэнка застанецца і пасля перамогі ва Украіне, апісвае, як бачыць новыя выбары ў Беларусі. Малюе лічбавую Беларусь, якая зможа супрацьстаяць Пуціну і лабіраваць свае інтарэсы. А таксама распавядае пра дуэт з Маргарытай Ляўчук, аўто за $85 000 і чаму айцішнікі ў Беларусі саромеюцца прызнавацца, што яны айцішнікі.
00:00 — вырвана з кантэксту
01:02 — чаму Лукашэнка не любіць айцішнікаў і што будзе з ПВТ
11:27 — пра постаць Усевалада Янчэўскага
16:47 — пра Цапкалу
19:20 — пра ролю Мікіты Мікада
21:13 — пра Яраслава Ліхачэўскага, Стрыжака і BYSOL
24:16 — пра Баграцова і чаму ён сышоў з публічнай прасторы
26:13 — пра Добкіна і сыход з EPAM
28:49 — пра «чысткі» ў ІТ
30:11 — калі не Ціханоўская, то хто
35:22 — стаўленне да Пазняка
36:52 — сцэнар Паўночнай Карэі
39:30 — ці варта чакаць блакавання сацсетак і ютуба, далучэння да расійскага інтэрнэту
41:36 — ці могуць у Беларусі айцішнікам забараніць выезд з краіны
42:53 — як працуе сістэма сачэння за беларусамі
47:13 — лічбавая Беларусь — каму яна патрэбная
1:02:31 — колькі дактароў у «еЗдароўі»
1:06:07 — ці рэальна зрабіць «Новую Беларусь» масавай без падтрымкі дзяржавы
1:08:00 — ці з’явіцца магчымасць адкрыцця рахунку праз «Новую Беларусь»
1:10:46 — ці дапаможа беларусам Украіна і што будзе пасля вайны
1:17:52 — першыя суткі вайны, калі думаў, што ракеты ляцяць на Вільню
1:20:06 — пра беларусафобію ва Украіне
1:22:11 — пра ўразлівасць лічбавых праектаў
1:25:35 — пра выбары анлайн
1:28:23 — як пройдуць наступныя выбары ў Беларусі
1:31:35 — якая будучыня ў беларускага офіса EPAM
1:32:49 — чаму сілавікі прымушаюць затрыманых называць заробкі на відэа
1:34:59 — кейсы, калі кашмарылі за данаты
1:40:34 — пра падзел на беларусаў і айцішнікаў і заробкі
1:43:05 — ці сумуюць айцішнікі па сырках
1:44:42 — пра грошы і дарагую машыну
1:48:58 — пра дуэт з Маргарытай Ляўчук
1:52:41 — пра Бабруйск, Астравец і АЭС
1:55:20 — як мянялася стаўленне да Лукашэнкі






Занимайся лучше айти. политика это не твоё.