«Кіберпартызаны» пацвердзілі «Медыязоне», што фота з падробленага расійскага пашпарта «Ламакіна» на 99,96% супадае з фатаграфіяй кадэбэшніка Аляксея Захарава. Пра гэта раней гаварылі былыя сілавікі, аб'яднаныя ў «Байполе».

Таксама «Кіберпартызаны» засведчылі, што ў гэтага самага супрацоўніка КДБ ёсць яшчэ адзін пашпарт на імя Аляксея Сямёнава. Гэта, імаверна, пашпарт прыкрыцця, бо запіс пра яго закрыты ў базе «АІС». Актывісты гавораць, што такія пашпарты звычайна робяць для супрацоўнікаў міліцыі і агентаў.

Акрамя таго, у «Сямёнава» ў базе няма гісторыі змены пашпартоў і адсутнічае пасведчанне аб нараджэнні. Ідэнтыфікацыйныя нумары «Сямёнава» і Захарава адрозніваюцца дзвюма лічбамі, супадаюць даты нараджэння, а таксама імя і імя па бацьку.

Чытайце таксама:

Што вядома пра кадэбэшніка Аляксея Захарава, якога «Байпол» лічыць «ліквідаваным замежнікам» у Гродне

Па ТБ расказалі падрабязнасці таго, як «Ламакін» курсіраваў па Беларусі і як яго нібыта бралі кадэбісты

«Байпол» лічыць падзеі ў Гродне інсцэніроўкай. І называе імя меркаванага «тэрарыста»

Клас
23
Панылы сорам
2
Ха-ха
56
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
9