У Лельчыцах учора было +19°. Такім чынам быў абноўлены рэкорд +18,7°, які быў усталяваны ў 2022 годзе.

У Гродне перакрыты максімум 64-гадовай даўніны — +17,4° супраць +16,6° 23 сакавіка 1959 года.

Абноўлены рэкорды таксама ў Ваўкавыску +18,4° супраць +18,1° у 2014 годзе і Лідзе — +17,7° супраць +17,5° 2014 годзе.

Абсалютны максімум 23 сакавіка складае +21,4°, усталяваны ў 2014 годзе ў Жыткавічах; абсалютны мінімум ночы -25,9° у 1963 годзе ў Полацку, паведамляе тэлеграм-канал «Надвор'е».

Праўда, сіноптыкі заклікаюць не радавацца, а абяцаюць з 28 сакавіка пахаладанне са снегам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0