«На сённяшні дзень, калі свет спрабуе справіцца з усведамленнем вайны ў Еўропе, а таксама яшчэ не ўсвядоміў да канца трагедыю землятрусу ў Турцыі, людзі часткова забыліся на палітвязняў у нашай краіне. На вялікі жаль, працэс барацьбы з дыктатурай Беларусі не атрымаўся хуткім. Замест чаканага пасля падзей 20-га года спрынту мы атрымалі доўгі крос, з вялікай колькасцю перашкод і падводных камянёў», — канстатуюць арганізатары кампаніі.
«На гэтым працяглым шляху мы, неабыякавыя і салідарныя, — адзіныя, хто можа быць голасам ізаляваных ад грамадства людзей», — заяўляюць яны.
«Эфектыўная падтрымка чалавека ў зняволенні не можа быць разавай.
Толькі рэгулярнае ўключэнне палітычных актараў, апазіцыйных лідараў, сусветнай супольнасці і дыяспар, а таксама жыхароў/ак краіны можа гарантаваць захаванне фізічнага і псіхалагічнага здароўя дысідэнтаў і іх блізкіх».
Акрамя таго, людзі ўнутры краіны часта запалоханыя і не гатовыя гаварыць пра сваіх блізкіх з-за страху пераследу. Тым гучней павінен быць голас тых, хто такую магчымасць мае, знаходзячыся па-за дасяжнасцю крывавых лап дыктатуры», — сцвярджаюць актывісты.
Згэтуль вынікае:
«Найбольш чуваць у сучасным свеце галасы вядомых беларусаў і беларусак: прадстаўнікоў/іц праваабарончай супольнасці, грамадзянскіх актывістаў/ак, апазіцыйных лідараў/ак і журналістаў/ак.
Менавіта яны маглі б узяць апеку над тым ці іншым вязням/зняволенай рэжыма Лукашэнкі, каб абараняць інтарэсы зняволенага/ай на розных медыя-пляцоўках, у СМІ, агучваць праблемы не размытых «тысяч палітвязняў», але цяжар канкрэтнага чалавека і яго сям'і».






https://d16gbq1owzocfa.cloudfront.net/312790